Задачи учреждения

Задачы школы на 2024/2025 навучальны год

Мэта:  забеспячэнне сучаснай якасці адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі запатрабаванасцямі асобы, грамадства і дзяржавы.

Задачы:

  1. Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз:

- павышэнне якасці прадметнага выкладання у час правядзеннея вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта;

- фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў у працэсе навучання, стварэнне станоўчага мікраклімату на вучэбных занятках для навучэнцаў з розным узроўнем матывацыі;

- удасканаленне сістэмы работы па выяўленні і падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў, прыцягненні іх да ўдзелу ў алімпіядах і навукова-даследчай дзейнасці.

  1. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі праз:

-  фарміраннне ў навучэнцаў і выхаванцаў павагі да сваёй Айчыны, народа, мовы, беларускай культуры, традыцый і звычаяў;

- забеспячэнне адзінства і ўзгодненасці дзеянняў сям’і і школы ў выхаванні навучэнцаў, у фарміраванні ў іх грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, прававой культуры, бяспечных і адказных паводзін;

- арганізацыю работы па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці, сацыяльнага сіроцтва на аснове развіцця супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, забеспячэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння.

  1. Удасканальваць работу па развіцці прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

- арганізацыю адраснай мэтанакіраванай падтрымкі педагогаў па павышэнні кваліфікацыйнай катэгорыі;

- павышэнне выніковасці работы метадычных аб’яднанняў і практыка- арыентаваны характар метадычнай работы па развіцці прафесіянальнаных педагагічных якасцяў, якія садзейнічаюць дасягненню навучэнцамі прадметных, асобасных і метапрадметных вынікаў засваення праграм агульнай сярэдняй адукацыі;

- стымуляванне педагогаў да абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнай педагагічнай практыкі на раённым і абласным узроўнях, у перыядычных выданнях.

  1. Захоўваць і ўмацоўваць здароўе навучэнцаў праз выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці, фарміраванне адказных адносін да свайго здароўя і запатрабаванасці ў здаровым ладзе жыцця, забеспячэнне бяспечнага знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.
  2. Удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную і вучэбна-метадычную базу для стварэння камфортнага адукацыйнага асяроддзя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці і спонсарскай дапамогі.

 

 

поделиться в: