"У госці да казкі беларускай" - гульня падарожжа для вучняў 1-4 класаў Дварчанскай базавай школы
У рамках тыдня беларускага пісьменства і друку 07.09 прайшла гульня-падарожжа "У госці да казкі беларускай".
Першы прыпынак - школьная бібліятэка, дзе вучням прапанаваны прагляд выставы да Дня беларускага пісьменства.
Другі прыпынак - дашкольная група. Вучні ўспомнілі свае першыя казкі і паказалі інсцэніроўку казкі "Рэпка".
Трэці прыпынак -сельская бібліятэка. Вучні азнаеміліся з новымі кнігамі. Казкі, якія спадабаліся навучэнцам, яны захацелі пачытаць самастойна.