Акцыя “Чыстыя далоні”

05.12.2024
У мэтах прыцягнення ўвагі да своечасовага і правільнага мыцця рук з мылам, якое з'яўляецца адным з самых эфектыўных і даступных спосабаў прадухілення вострых кішэчных інфекцый і іншых захворванняў. У нашай дашкольнай групе прайшла акцыя «Чыстыя далоні».

Выхавальнікамі праведзены розныя мерапрыемствы з дзецьмі: гутаркі з разгляданнем ілюстрацый: «Як правільна мыць рукі?», «Чыстыя рукі - залог здароўя», «Хто ж яны такія гэтыя мікробы?»;прагляд мультыплікацыйных фільмаў з серыі Смешарыкі «Урок здароўя», « Мыйдадзір»; праведзена пяціхвілінка «Чыстыя рукі» і верш А. Барто «Дзяўчынка мурзатая».
Нашы выхаванцы даведаліся шмат новага і цікавага пра мікробы і метады барацьбы з імі, навучыліся правільна мыць рукі з мылам.

поделиться в: