29.02 у рамках акцыі "Азбука здароўя для дзяцей" у дашкольнай групе была праведзена тэматычная выстава дзіцячых малюнкаў "Запомніць трэба назаўжды: заклад здароўя чысціня!"
Мэта: Давесці да ўсведамлення дзяцей важнасць навыкаў культурна-гігіенічных паводзін, вызначыць і замацаваць атрыманыя веды аб захаванні навыкаў гігіены.
Пасля гутаркі "Асабістая гігіена" дзецям было прапанавана намаляваць, што трэба рабіць, каб не пераўтварыцца ў бруднулю і заступіць дарогу мікробам.
Галоўнае дзеці запомнілі:
Тут дапаможа нам заўсёды
Толькі чыстая вада! Паглядзіце на нашую выставу.
Як прыемна ўсведамляць, што правілы асабістай гігіены ў нашых дзяцей, выступаюць не як патрабаванне дарослых, а як правілы самога дзіцяці, якія прыносяць вялікую карысць яго арганізму, якія дапамагаюць захаваць і ўмацаваць здароўе.