У выхаванні падрастаючага пакалення вялікую ролю адыгрываюць зносіны дзіцяці з жывой прыродай. Аднымі з самых даступных у зносінах, з'яўляюцца птушкі. Прыкормліваючы птушачак зімою, мы дапамагаем ім лепш перажыць гэты цяжкі час, не адлятаючы ад нас у лясы ці далей на поўдзень. Унашай дашкольнай групе штогод зімой праводзіцца экалагічная акцыя пад назвай “Пакарміце птушак зімой!”
Бацькі з задавальненнем адгукнуліся на прапанову дапамагчы зімуючым птушкам, і на час сталі архітэктарамі, будаўнікамі і дызайнерамі “птушыных сталовых”. Усе кармушкі былі выраблены з душой. Відаць, як бацькі праявілі сваю творчасць і майстэрства. Кармушкі былі развешаны на тэрыторыі дашкольнай групы.
Разам з дзецьмі мы штодня падкладаем корм для птушак і назіраем за тым, хто прыляцеў на абед у іх “птушыныя сталовыя.” Дзеці з задавальненнем падкармліваюць птушак, выяўляюць тым самым не толькі клопат, але і пашыраюць свае веды аб звычках птушак, асаблівасцях іх взнешняга выгляду. Неабходна вучыць дзяцей дабрыні. Прывучаць іх клапаціцца аб птушках, назіраць за імі, зведваць радасць ад свядомасці, што можна выратаваць птушак ад гібелі. Даць дзецям элементарныя веды аб тым, чым кормяць птушак зімой. І можа быць больш стане звонкіх спеваў побач з нашымі дамамі.