Дзень маці - гэта цёплае, сардэчнае свята.
14 кастрычніка, уся наша краіна адзначае свята матулі.
Наша дашкольная група таксама не засталася ў баку ад гэтай падзеі. Аформілі стэнд пад назвай "Дзень маці".
Падрыхтавалі падарункі, галоўны і самы дарагі падарунак ад дзяцей - іх любоў. Нават простая паштоўка, зробленая з любоўю рукамі дзіцяці, будзе самым лепшым і каштоўным падарункам для яго блізкіх. Дзеці падарылі мамам сэрца з букетам кветак. Вывучылі танец для мам "Курачка з кураняткамі", фота і відэа якога мы размясцілі онлайн групу для бацькоў.
Як ззялі вочкі дзяцей, калі яны дарылі падарункі мам. Мамам вельмі спадабаліся сэрцы, вырабленыя дзіцячымі рукамі.