Адным з асноўных прыярытэтаў працы нашай дашкольнай групы з'яўляецца ахова жыцця і здароўя дзяцей, арганізацыя іх бяспечнай жыццядзейнасці. Бяспечныя паводзіны на вадзе - адзін з галоўных аспектаў жыцця, з якім выхавальнікі павінны пазнаёміць сваіх дашкольнікаў.
Разам з дзецьмі мы разглядалі карцінкі, ілюстрацыі з выявай розных вадаёмаў. Гутарылі на тэмы: "Выратавальны круг", "Якую небяспеку тоіць вада", "З вадой не жартуй". Гулялі ў дыдактычныя гульні "Што спачатку, што потым", "Небяспечны вадаём" і інш. У рухомыя гульні "Праз раўчук", "Прайдзі па мастку". Быў арганізаваны прагляд мультсерыяла Чароўная кніга МНС "Правілы паводзін на вадаёмах". Такім чынам, праведзеныя мерапрыемствы паспрыялі фарміраванню ў дзяцей устойлівых навыкаў бяспечных паводзін: на вадзе ў летні перыяд.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Дворчанская базовая школа"