У другі дзень ліпеня, напярэдадні святочнага выхаднога дня, выхаванцы дашкольнай групы акунуліся ва ўрачыстую атмасферу дзяржаўнага свята. Тэматычнае мерапрыемства пачалося з акцыі "Праспяваем гімн разам".
Падчас квэста "Беларусь мая родная", дзеці прадэманстравалі свае веды аб дзяржаўнай сімволіцы
і прыродных сімвалах Рэспублікі Беларусь, даведаліся цікавыя факты аб самых значных прадпрыемствах нашай краіны, прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.
Міру, працвітання і дабрабыту нашай роднай Беларусі!