12 чэрвеня ў нашай дашкольнай групе прайшла вясёлая забава "Сябруем з казкамі". Асноўная яе мэта заключалася ў далучэнні дзяцей да казак, бо менавіта праз казку дзеці атрымліваюць свае першыя ўяўленні аб дабры і зле, сяброўстве і здрадзе, адвазе і баязлівасці. Менавіта казкі ў даступнай форме тлумачаць дзіцяці, што такое добра і дрэнна.
Дзеці любяць не толькі "чытаць" казкі, але і "паказваць" іх. Таму дадзеная забава прайшла вельмі насычана і цікава. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі, пераўвасабляліся ў таго ці іншага персанажа казак, перажываючы падзеі, якія адбываюцца ў іх, змагаючыся са злом і заўсёды праяўляючы гатоўнасць прыйсці на дапамогу слабому.
Былі створаны ўмовы для развіцця творчых і акцёрскіх здольнасцей дзяцей. Вучылі любіць казку і праяўляць да яе цікавасць. Імкнуліся выклікаць станоўчыя эмоцыі, развіваць фантазію, уяўленне.