Конкурс малюнкаў на асфальце "Няхай заўсёды будзе сонейка"

03.06.2024
03.06.2024 года ў дашкольнай групе праводзіўся конкурс дзіцячага малюнка на асфальце "Няхай заўсёды будзе сонейка" сярод дзяцей дашкольнага ўзросту. Мэта конкурсу: развіваць творчыя здольнасці дашкольнікаў сродкамі выяўленчага мастацтва. Усе дзеці ў поўнай меры змаглі праявіць свае творчыя здольнасці, расказаць у малюнках пра свае мары і фантазіі, пра ўсё на свеце!

Шэры, сумны асфальт у некалькі хвілін ажыў, расцвіў, застракацеў яркімі.
фарбамі. Дрэвы і кветкі, людзі, робаты, ракеты і далёкія планеты ўпрыгожылі нашу пляцоўку. Але часцей за ўсё дзеці малявалі сонейка! Усё вельмі рады лета і цяплу!
Кожны малюнак добры па-свойму, і пераможцаў вызначыць немагчыма, перамаглі - усе!

поделиться в: