Здавалася б вы ўчора прывялі сваіх маленькіх дзяцей, а сёння ўжо пара развітвацца з гэтым утульным месцам, якое стала для дзетак другім домам. 31 мая ў дашкольнай групе прайшоў выпускны ранішнік. Падрыхтоўка да выпускнога ранішніка была вельмі хвалюючай і адказнай.
Нашы дзеці развіталіся з дашкольнай групай і рыхтуюцца да новага жыццёвага этапу – паступлення ў школу. Ззаду засталіся дні, напоўненыя займальнымі падарожжамі ў свет займальных адкрыццяў. Наперадзе няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця.
Кожны год наша дашкольная група выпускае ў школу не простых дашкалят, а самых сапраўдных таленавітых і выдатных зорак. Кожнае дзіця ў групе-маленькая зорачка. Кожны таленавіты і не паўторны. Мы палюбілі іх за гэтыя гады, пражытыя разам. І сёння з гонарам, надзеяй і сумам адпускаем іх у школу.
Традыцыйна ў канцы свята дзяцей павіншавала намеснік дырэктара па ВВР Святлана Барысаўна Нічыпарук і ўручыла дыпломы аб заканчэнні дашкольнай групы.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Дворчанская базовая школа"