Дзень Перамогі ў нашай краіне - свята асаблівае. "Гэта свята са слязамі на вачах", і гэта сапраўды так. Вельмі дарагім коштам дасталася нам гэтая перамога. Кожная сям'я захоўвае ў памяці сваю гісторыю цяжкіх выпрабаванняў, нягод, страты блізкіх. У кожнай сям'і ёсць свае героі, якія сталі прыкладам для нас, пакаленняў, якія нарадзіліся ўжо ў мірны час. І вельмі важна беражліва захоўваць гэтую памяць і перадаваць яе нашым дзецям і ўнукам.
Дашкольная група прыняла ўдзел у акцыі "Акенца Перамогі", якая праходзіць у кожным куточку нашай краіны, напярэдадні Вялікага свята. Намаганнямі супрацоўнікаў, дзяцей вокны дашкольнай групы былі аформлены сімваламі Перамогі. "Акенца Перамогі" - выдатная акцыя, якая дазваляе аб'яднаць людзей у вялікі для нас дзень. Галоўная мэта акцыі: стварыць атмасферу аднаго з найважнейшых свят у нашай краіне , перадаць маладому пакаленню яго традыцыі і стварыць новыя, а таксама выказаць сваю падзяку героям Вялікай Айчыннай вайны і ўшанаваць памяць аб ветэранах.
ДЗЯКУЙ ВАМ ЗА ПЕРАМОГУ!!!