У сучасным грамадстве час праходзіць вельмі хутка. І так здараецца, што часта мы не бачым тое, што адбываецца ў нашым родным, любімым аграгарадку . Проста ад таго, што няма часу. Цяпер многія сем'і не ходзяць пешшу, не прагульваюцца, а ездзяць на машынах, таму дзеці не назіраюць прыгажосці родных мясцін . Адным з метадаў сузірання прыгожага з'яўляецца экскурсія.
Экскурсія дапамагае дзецям убачыць прыгожае, зазірнуць у тыя месцы, дзе яны не былі з бацькамі. Ды і проста палюбавацца прыгажосцю свайго роднага аграгарадка.
Выхаванцы дашкольнай групы з выхавальнікам здзейснілі экскурсію па сцежкам свайго роднага краю. Вельмі шмат яркіх і незабыўных уражанняў атрымалі дзеці. Падарожнічаючы па сцежкам нашага аграгарадка , мы не забывалі пра правілы дарожнага руху, замацавалі правілы паводзін на вуліцы. Экскурсія атрымалася пазнавальнай, займальнай і незабыўнай для дзяцей.