3 красавіка выхаванцы дашкольнай групы ў колькасці 6 чалавек, наведалі школьны музей.
З мэтай азнаямлення выхаванцаў з побытам і традыцыямі беларускага народа.
Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і інтэлектуальна-пазнавальная гульня, экскурсія па зале музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамаглі зразумець і ўбачыць побыт нашых продкаў, даведацца пра цікавыя гісторыі асобных экспанатаў музея.
У музеі выхаванцы ўбачылі інтэр'ер жылля ў вясковай хаце, характэрны для нашай краіны ў далёкія часы. У " Беларускай хатцы" былі прадэманстраваны ткацкі станок, традыцыйная вышыванка, вырабы з гліны, посуд, куфар і шмат іншага начыння і прадметаў побыту таго часу. Таксама былі прадстаўлены прадметы народнай мэблі, нацыянальнае адзенне.
Дзеці былі ў захапленні ад наведвання музея. Засталося шмат уражанняў ад убачаных экспанатаў.