У дашкольнай групе праведзена мэтавая прагулка па азнаямленні дзяцей з вуліцамі роднага аграгарадка.
"З чаго пачынаецца Радзіма? "
З вуліц па якіх ходзяць дзеці і дарослыя кожны дзень. Дзеці сумесна з выхавацелем і памочнікам выхавацеля вывучалі вуліцы роднага аграгарадка Пацуі. Дзеці пабывалі на вуліцах Новая і Леніна, даведаліся якія дамы і двары там размешчаны. З вялікім інтарэсам яны крочылі па дарозе, аглядалі ўсё навокал, лічылі колькасць бяроз і іншых дрэў, адпачывалі, зрабілі выснову аб тым, чаму вуліца называецца Новая.
Прагулка атрымалася пазнавальнай, карыснай і цікавай.