2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта тады, у 1996 годзе, прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову "Аб утварэнні супольнасці Расіі і Беларусі". Гэта знакавае свята, яно сімвалізуе непарушную дружбу і братэрства народаў.
2 красавіка ў нашай дашкольнай групе прайшло пазнавальнае мерапрыемства з дзецьмі старэйшага ўзросту, звязанае са святкаваннем Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, з цікавасцю ўдзельнічалі ў гутарцы, чыталі беларускія і рускія народныя казкі, разглядзелі нацыянальныя касцюмы абедзвюх краін.
Выхаванцы атрымалі масу станоўчых уражанняў і эмоцый.