Свята Саракі з'яўляецца старажытнай славянскай традыцыяй, якую звязваюць з надыходам вясны. Згодна з календаром, свята адзначаюць 22 сакавіка, якраз у гэты дзень адбываецца вясновае раўнадзенства.
Свята суправаджалася спевамі вясновых песень, заклічак, сэнс якіх, запрашэнне - заклік вясны і птушак. У госці да дзяцей прыходзіла Вясна са сваімі гульнямі і карагодамі. Пагулялі ў такія гульні як "Ручаёк", "Жаўрукі". Дзеці чыталі вершы і адгадвалі загадкі пра птушак.