Мая малая Радзіма

21.03.2024
Што можа быць прыемней, чым прагулка з дзецьмі па вуліцах роднага аграгарадка... Вывучэнне роднага краю, яго гісторыі неабходна для ўсіх дзяцей незалежна ад узросту. Знаёмячыся з малой Радзімай, дзіця пачынае любіць яе і захоўвае пачуццё прыхільнасці да яе на ўсё жыццё. І чым лепш дзеці будуць ведаць гісторыю, тым лепш зразумеюць значэнне таго, што адбываецца сёння, і тым больш выразна прадставяць будучыню.

Выхаванцы нашай дашкольнай групы вельмі любяць прагулкі па вуліцах роднага аграгарадка. 21 сакавіка работнікі дашкольнай групы разам з выхаванцамі здзейснілі прагулку па вуліцы Калгасная, з мэтай знаёмства з малой Радзімай.
Выхаванцы назіралі за навакольным асяроддзем: раслінамі, жывёламі, прыроднымі з'явамі, а таксама за людзьмі і транспартам. Паназіралі, як змянілася прырода з надыходам вясны.
Праходзячы міма такога будынка, як механічны двор, узгадалі якія прафесіі выкарыстоўваюцца ў дадзеным калгасе.
Гэта была цікавая і займальная прагулка. І з добрым настроем вярнуліся ў сваю любімую дашкольную групу.

поделиться в: