"Чыстыя ручкі - 2024" - заклад здароўя, пад такім дэвізам прайшла акцыя ў дашкольнай групе. Яе мэта : прыцягнуць дзяцей да ўдзелу ў змене звычак, паказаць, як простае мыццё рук вадой з мылам дапамагае эфектыўна змагацца са шматлікімі захворваннямі.
Былі праведзены з дзецьмі гутаркі на тэмы : "Чаму рукі павінны быць чыстымі?", "Што такое мікробы і як яны могуць нашкодзіць чалавеку?", "Для чаго трэба мыць рукі?". Таксама дзеці дапамаглі дзяўчынцы Лізе стаць чысцюляй, расказалі ёй пра важнасць такой працэдуры як мыццё рук і пра тое, што брудныя рукі служаць крыніцай розных інфекцый.
Для бацькоў праведзена кансультацыя" Навучыце дзіця мыць рукі ".
На працягу ўсёй акцыі захоўваўся станоўчы эмацыянальны настрой. Дзеці навучыліся правільна мыць рукі і, самае галоўнае, далі абяцанне, што будуць выконваць правілы асабістай гігіены.