Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2024
15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца асаблівае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нашай дашкольнай групе прайшоў святочны дзень, а пачаўся ён з праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Затым выхавальнік расказаў цікавую гісторыю з якой яны даведаліся, што Канстытуцыя - гэта асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу. У ёй замацаваны асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін.


Да свята быў аформлены вугалок "Я ганаруся што я з Беларусі".
Выхаванцы прыйшлі да высновы, што для таго, каб у роднай краіне панаваў мір і парадак, неабходна ведаць і выконваць яе законы. Усе праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню ў выхаванцаў асноў патрыятызму, усведамленню сябе часткай дзяржавы, развіццю пазнавальнай цікавасці да падзей, якія адбываюцца ў роднай краіне.

поделиться в: