Адной з галоўных умоў здароўя з'яўляецца правільнае харчаванне, бо няправільнае харчаванне прыводзіць да хвароб. Старажытным людзям належаць мудрыя словы : "Мы жывем не для таго, каб есці, а ямо для таго, каб жыць ".
Здароўе - найбольшая каштоўнасць для кожнага з нас. Яно ў значнай ступені залежыць ад самога чалавека, яго ладу жыцця, захавання рэжыму дня, ад харчавання.
У мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця, захавання цікавасці да свайго здароўя ў дашкольнай групе 12 сакавіка была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў "Агародніна і садавіна - карысныя прадукты".
Кожны прысутны змог атрымаць і эстэтычнае задавальненне, і ўзбагаціць сваё ўяўленне аб правільным і здаровым харчаванні