Гульня - віктарына "Азбука здаровага харчавання"

29.02.2024
У рамках акцыі "Азбука здаровага ладу жыцця для дзяцей" у дашкольнай групе прайшла займальная гульня - віктарына "Азбука здаровага харчавання".


Мэтай якой было: пашырэнне кругагляду дзяцей аб гігіене, аб правільным харчаванні, вітамінах іх значэнні для здароўя чалавека і ўплыве на арганізм чалавека. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, разважалі на тэму ЗЛЖ, успаміналі прыказкі пра здароўе. У ходзе гульні дзеці прызналі свае шкодныя звычкі, з якімі яшчэ трэба змагацца, і распавядалі пра станоўчыя якасці, якіх, на шчасце, аказалася больш.

поделиться в: