Клопат пра здароўе дзяцей з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў.
У дашкольнай групе была арганізавана забава для дзяцей "У гасцях у Вітамінкі". Выхавальнік папярэдне правяла гутаркі і дыдактычныя гульні: "Што значыць быць здаровым? "," Карысныя і шкодныя прадукты", "Быць здаровым хочаш" і інш.
Цікава і дынамічна прайшла забава, бо галоўным героям была "Вітамінка". Яна праводзіла гульні такім чынам, каб кожны ўдзельнік, змог паказаць свае веды, кемлівасць.
У канцы забавы" Вітамінка " прыгатавала сюрпрыз, падарыла чароўныя вітаміны. Дзецям даставіла задавальненне, радасць, захапленне і шмат уражанняў ад правядзенай забавы.