"Квітней наша родная мова"

21.02.2024
Пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў дашкольнай групе 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова з'яўляецца сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная мова спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа мы, выхавальнікі, будзем садзейнічаць узбагачэнню мовы выхаванцаў.


У гэты дзень у нашай дашкольнай групе былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы дзеці віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавацелю. Была арганізавана і выстава беларускай дзіцячай літаратуры "Гучыць родная мова." Дзеці з задавальненнем разглядалі гэтыя кнігі.
Затым дзеці прынялі ўдзел у забаве "Наша Беларусь." На прыпынку "Сімвалы Беларусі" іх сустрэлі Алесь і Алеся і пазнаёмілі дзяцей з галоўнымі сімваламі нашай краіны, на прыпынку "Беларусы гасцінныя " дзеці, разглядзелі вядомыя беларускія стравы і як яны гучаць на беларускай мове. На прыпынку "Лясная сцежачка" слухалі вершы пра лясных жыхароў беларускага паэта Васіля Віткі. На прыпынку "Гульнявая хвілінка" мы гулялі ў беларускую народную гульню" Гарлачык." Вядучага выбіралі пры дапамозе беларускай лічылкі.
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Таксама ў гэты дзень з усімі дзецьмі былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы. Для бацькоў была падрыхтавана кансультацыя "Мама, тата, давайце гуляць па беларуску."
Чарговы Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў плённа.

поделиться в: