З 19 па 23 лютага ў нашай дашкольнай групе праходзіла фотавыстава "Мой тата." Так мы вырашылі павіншаваць нашых татаў з надыходзячым святам "Дзень абаронцы Айчыны" 23 лютага!
Дзеці разглядалі фотаздымкі, складалі невялікія апавяданні аб сваіх татах. І кожны абавязкова хацеў бы быць падобны на свайго тату. Так мы ў сваёй групе выхоўваем пачуццё павагі да традыцый сваёй Радзімы.
І вось такі сюрпрыз чакаў нашых каханых татаў.