Усе мы ведаем, што гульня ў жыцці дзіцяці дашкольнага ўзросту займае асаблівае месца. Гульня для іх вучоба, гульня для іх праца, гульня для іх асаблівая форма выхавання.
У нашай дашкольнай групе асаблівае месца займаюць беларускія народныя гульні. Гуляючы ў народныя гульні, у дзяцей фарміруецца абвостранае пачуццё патрыятызму, цікавасць да культуры нашага народа.
Беларускія народныя гульні - перадаюцца нам з пакалення ў пакаленне і ў іх адлюстроваўюцца лепшыя нацыянальныя традыцыі. Яны цесна звязаны з навакольным асяроддзем, побытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар і звычкі беларускага народа. У дзяцей пашыраюцца ўяўленні пра родную зямлю, пра ўзаемаадносіны паміж людзьмі, пра гісторыю роднага краю. І можна сказаць, што менавіта беларускія народныя гульні, з'яўляюцца эфектыўным сродкам патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.