Дык з чаго ж пачынаецца Радзіма? Радзіма пачынаецца з малога: любові да сваёй хаты, да сваёй вуліцы, да свайго дзіцячага садка, да дрэва, якое расце каля хаты. Як выхаваць гэту любоў?
Трэба расказваць дзецям пра гісторыю роднага краю, пра людзей, якія жывуць і працуюць у аграгарадку, пазнаёміць са славутасцямі, навучыць дзіця бачыць прыгажосць свайго роднага краю, выклікаць жаданне зберагчы і памнажаць гэтую прыгажосць.
У рамках рэалізацыі плана па грамадзянска-патрыятычным выхаванні з дзецьмі дашкольнай групы была праведзена чарговая экскурсія па галоўнай вуліцы "Маладзёжная" нашага аграгарадка Пацуі. Падчас экскурсіі дзеці паўтарылі і замацавалі назву гэтай вуліцы, называлі сацыяльна-значныя аб'екты, якія сустрэліся на шляху, расказвалі пра іх ролю ў жыцці жыхароў.
У час гэтага мерапрыемства мы звярнулі ўвагу дзяцей на чысціню вуліцы, на прыгажосць і дагледжаны від жылых дамоў, на размяшчэнне каля кожнага дома, якіх-небудзь цікавых вырабаў з рознага не прыдатнага матэрыялу, што дазваляе зрабіць выснову, што жыхары нашага аграгарадка працавітыя людзі, якія любяць сваю малую радзіму.
Такім чынам, мы падводзім дзяцей да разумення, што наш родны аграгарадок утульны і сучасны. І мы жыхары сваёй малой радзімы, павінны берагчы і памнажаць усё гэта для наступнага пакалення!
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Дворчанская базовая школа"