Здаровы лад жыцця - гэта такія паводзіны, стыль жыцця, які спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя. І вучыць весці здаровы лад жыцця трэба пачынаць у дзяцінстве.
Рэалізацыя акцыі "Здаровае харчаванне" у дашкольнай групе з'яўляецца ўдалым таму прыкладам. На працягу ўсяго тыдня з дзецьмі праводзілі гутаркі, гульні па гэтай тэме. Дзеці з вялікай цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях. Разважалі, для чаго неабходныя вітаміны, у чым змяшчаецца шмат вітамінаў, казалі пра карысць і шкоду газаваных напояў, вялікага ўжывання салодкага, каўбас, сухарыкаў і г. д.
Вялікая праца за гэты тыдзень была праведзена за правільнае харчаванне (з'яданне сняданку, абеду, полдніка і дома вячэры, а не прысмакаў), адначасова арганізавалі актыўную працу па выхаванні культурна-гігіенічных навыкаў.
Вынікам тыдня стала наведванне выставы ў бібліятэцы "Здаровае харчаванне".
Лічу, што акцыя "Здаровае харчаванне" дае дзецям лепш зразумець аб смачнай і карыснай ежы.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Дворчанская базовая школа"