Мэта: назіранне за прыродай роднага краю, знаёмства з рознымі аб'ектамі аграгарадка, замацаванне назвы вуліц. Наша дашкольная група размешчана ў навучальнай установе па адрасе: Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, аграгарадок Пацуі, вуліца Леніна, 1. Недалёка ад нас знаходзіцца жылы раён. Ад вуліцы Маладзёжная мы рушылі ў бок вуліцы Новая. Для гэтага трэба было перайсці дарогу. Успомнілі правілы дарожнага руху, як правільна пераходзіць вуліцу. На вуліцы Новая мы прайшлі міма жылых дамоў, ФАПа. Далей мы з дзецьмі дайшлі да канца вуліцы. Спыніліся каля прыгожых і вечназялёных дрэўцаў, каб зрабіць фотаздымкі. Потым разглядзелі іх, успомнілі назву дрэў, паназіралі, як яны змяніліся з прыходам зімы. Гэта была цікавая і займальная экскурсія. Дзеці засталіся задаволены. (Жадаю дадаць, што ў нашым аграгарадку ёсць яшчэ і вуліца Садовая. Але туды мы пойдзем крыху пазней.)
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Дворчанская базовая школа"