З мэтай далучэння дзяцей да роднай мовы і нацыянальнай культуры беларусаў арганізавалі акцыю "Чытаем беларускія народныя казкі". Бо менавіта, творы вуснай народнай творчасці не толькі фарміруюць любоў да традыцый свайго народа, але і спрыяюць развіццю асобы ў духу патрыятызму. Дзеці адправіліся на цэлы тыдзень у вандраванне па краіне беларускіх народных казак. На працягу цэлага тыдня дзеці з выхавацелям штодзень бралі ўдзел у інсцэніроўках і пастаноўках з выкарыстаннем розных відаў тэатра. Прымяралі на сабе ролі казачных персанажаў і былі актыўнымі гледачамі. Добрым вынікам тыдня сталі працы дзяцей у адукацыйнай галіне выяўленчае мастацтва: аплікацыя "Курачка з куранятамі", лепка "Залатое яечка".
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Дворчанская базовая школа"