Тэматычны тыдзень прайшоў цікава і прадуктыўна як для дзяцей, так і для выхавацеляў. Ён быў напоўнены разнастайнай пазнавальнай, пошукавай, творчай дзейнасцю і прайшоў праз усе рэжымныя моманты дашкольнай групы. На працягу тыдня мы перачытвалі беларускія народныя казкі пра дзікіх жывёл, абмяркоўвалі характары, звычкі жывёл, прыдумвалі новыя гісторыі пра іх, выконвалі артыкуляцыйныя практыкаванні “Зайчыкі”, практыкаванні для дыхання, палічыкавыя гульні “Сядзіць вавёрка на калясцы”, “Птушыная кармушка”. На занятках шырока выкарыстоўвалі пацешкі. У спалучэнні з музыкай, словамі, карцінкай, пацешкі выклікалі эмацыйны водгук у кожнага дзіцяці, жаданне ўключыцца ў гульню, узяць на сябе ролю.
Такія заняткі ствараюць аснову далейшага моўнага і агульнага развіцця дзяцей.
Выхавацелі правялі тэматычныя гутаркі: “Чаму заяц мяняе футра зімой і вясной”, “Дзікія і хатнія жывёлы”, “Жывёлы нашы сябры”, класіфікавалі жывёл на хатніх-дзікіх, а таксама старэйшыя дзеці групы слухалі аўдыёзапіс “Галасы жывёл.”
Свае веды дзеці замацоўвалі праз рухомыя і дыдактычныя гульні, творчыя работы.
Не засталіся без увагі і бацькі выхаванцаў. У бацькоўскім кутку былі прадстаўлены кансультацыі па тэме тыдня, прапановы.