Вуліцы засыпала снегам, і выхаванцы дашкольнай групы з задавальненнем выходзяць на зімовую прагулку. Бо так хочацца дакрануцца рукамі снегу, злавіць у далонькі сняжынку, і вядома пагуляць у гульні са снегам, а яшчэ і пакатацца на санках.
Дзецям заўсёды цікава на свежым паветры, калі іх дзейнасць насычана не толькі разнастайнымі гульнямі, назіраннямі і эксперыментамі, а таксама карыснай працай.
Спачатку выхаванцы, як выйшлі на сваю чарговую прагулку дакрануліся да снегу. З дапамогай луп разгледзелі, што ён складаецца з мноства сняжынак. А затым вырашылі памаляваць на снезе, каб упрыгожыць наш участак для прагулак. Выхаванцы атрымалі кучу станоўчых эмоцый ад сумеснай дзейнасці, і засталіся задаволеныя сваім вынікам.
Таксама, нашы выхаванцы клапоцяцца аб зімуючых птушках.
Усюды смех дзіцячы
Шмат гульняў у зімы.
Мы гуляем, весялімся,
І марозу не баімся!