Падрыхтоўка дашкольнай групы да Новага года  

14.12.2023
Новы год - гэта самае доўгачаканае свята для дзяцей. Бо ў Новы год адбываюцца самыя сапраўдныя цуды і здзяйсняюцца самыя запаветныя жаданні.

Сняжынкі выразаем,

                                                                                    І ёлку прыбіраем,

                                                                                       Дастанем усе цацкі,

Гірлянды і хлапушкі.

Гадзіны праб'юць 12,

                                                                                 І цуда здарыцца.

                                                                            Мары пачнуць здзяйсняцца,

Да нас новы год прымчыцца!

 

          

            Упрыгожванне групы да Новага года ў нашай дашкольнай групе - гэта займальны занятак не толькі для выхавальнікаў, але і для саміх дзяцей і іх бацькоў. Дзеці заўсёды радуюцца прыгожым і новым вырабам, а дарослыя праяўляюць свой творчы патэнцыял. Бацькі дапамагаюць выхавацелям выразаць сняжынкі, прыносяць вырабы, а звычайныя вокны ператвараюцца ў казачную краіну. Мішура, гірлянды, хлапушкі, прыбраныя цацкі, розныя навагоднія фігуркі - гэта менавіта тое, што можна выкарыстоўваць у якасці ўпрыгожванняў для групы.
            Кожны год у пачатку снежня па традыцыі нашай дашкольнай групы выхавальнікі разам з дзецьмі пачынаюць займацца падрыхтоўкай розных упрыгожванняў сваімі рукамі, для таго, каб упрыгожыць групу да Новага года. І вось, што ў нас атрымалася…

поделиться в: