Кожны год ў трэцюю сераду студзеня ў сацыяльных сетках праходзіць міжнародная акцыя "Сэлфі ў музеі".
17 студзеня навучэнцы Дварчанскай базавай школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі , у час якой кожны змог зрабіць сэлфі з экспанатамі школьнага гісторыка-краязнаўчага музея. Найбольш зацікавілі школьнікаў экспанаты экспазіцый "Этнаграфічны куток", "Назад у СССР". Акцыя дапамагла дзецям паглыбіцца ў атмасферу мінулага, вызвала пачуццё гонару за спадчыну малой радзімы.