Урок гісторыі Беларусі ў музеі

08.01.2024
8 студзеня ў Дварчанскай базавай школе прайшоў незвычайны ўрок гісторыі Беларусі ў 6 класе. Тэму "Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель і ўзнікненне гарадоў" шасцікласнікі вывучалі не ў кабінеце, а ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі.

 Дзякуючы музейнай калекцыі навучэнцы пазнаёміліся з прыладамі працы, якімі карысталіся продкі пры зборы ўраджаю, малацьбе зерня, лоўлі рыбы. Цікава было параўнаць заняткі жыхароў сярэднявечча і сучаснасці, прылады працы гаспадынь.
Урок прайшоў хутка і цікава.

поделиться в: