Да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

10.05.2024
З мэтай папулярызацыі дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь 10 мая для навучэнцаў 6,9 класаў Дварчанскай базавай школы прайшла інфармацыйная гадзіна "Нашы сімвалы - наш гонар".

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сімвалаў Рэспублікі Беларусь, даведаліся аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны.Для замацавання атрыманых ведаў адказалі на пытанні віктарыны "Дзяржаўныя сімвалы маёй Радзімы".

поделиться в: